жонка], вярнуўшыся з цёмнага ўжо двара і борздка скінуўшы ватовачку і хустку, вось цяпер мыла рукі над мядніцай. Далідовіч. МЯНТАШКА, -і, ж. Наждачная лопатка для точки косы. У скверы пахне сенам маладым, звініць каса пад шорсткаю мянташкай. Бураўкін. Далятаў звонкі шоргат мянташак аб косы. Хадкевіч. За Сажом шаргаталі косы, перагукваліся мянташкі, чуліся вясёлыя галасы і смех. Кірэенка. І чалавек касу мянташкай час ад часу кратаў, каб востраю была увесь свой век. Тармола. ННАВУКОВЕЦ, -оўца, м., разм. Человек, занимающийся наукой. Зяць яго, вядомы навуковец і паэт з першага пакалення беларускіх савецкіх інтэлігентаў, гадоў некалькі быў нам суседам па пад'ездзе. Брыль. Замяніла [аспірантка] іншым, новым сказам з артыкула, пацверджанага аўтаравым подпісам і аўтаравым званнем навукоўца. Янкоўскі. Цалюткімі днямі на калгасных палях сунуцца ўслед за грузавымі машынамі купкі вучняў, студэнтаў, рабочых, навукоўцаў... Гігевіч. НАВЯЗАЦЬ*, зак., разм. Взять на привязь. [Маці] сама адвяла каня ў аселічку да ракі, навязала ў белай дзяцельніцы, папыталася, ці напаіў, едучы цераз рэчку... Пташнікаў. НАДАЎЖЭЙ, прысл. На больший срок, на более длительное время. Калі ён [малады месяц] дні за тры абгледзіцца, будзе гадзіць пагода аж да сходніх дзён, а як замакрыцца надаўжэй — наробіць чалавеку псоты нягода. Лужанін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падездзе
17 👁