НАДЗЕМ'Е, -я, н. Надземное пространство. Сіняваты струменьчык дыму бясшумна і спакойна плыў угару і туліўся ў кашлатых шапках старых дзеравяк, як бы шукаючы там сабе прыпынку, каб не згінуць бясследна ў халодных прасторах надзем'я. Колас.
НАДХМ АР'Е, -я, н. Пространство над облаками. Смех дзявоча-пралескавы твой патануў у ясноце, ў надхмар'і. Пушча. І нават арол, што ў надхмар'і кружыў, маёй пазайздросціў бы сіле. Бачыла. Гушкала ў вагоне і трэсла мяне ў аўтобусе. І вось самалёт у надхмар'і нясе. Макаль.
НАЕДАК, -дку, м., разм. То, чем можно утолить голод. У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку. Лужанін. Валадымавы грушы былі важкія і вельмі ж сопкія, і калі яны ўжо самі падалі з дрэва, то карысці і наедку з іх было мала. Вітка. Які з той бульбы наедак, а ім можа бог ведае калі давядзецца есці. Асіпенка.
НАЗІРКАМ, прысл. Не спуская глаз, не теряя из виду (идти, бежать). Яна заўважыла Васіля, калі ён ішоў за ёй назіркам, і адразу адчула, што папалася і што з-за гзтага 6удзе вялікая перапалка. Колас. У лесе Косцік вывернуў на другі бок кажух, надзеў на сябе і пайшоў назіркам кустамі. С.Александровіч. Але кожную раніцу [Колька] тупаў каля свае брамкі, пакуль не выйдзе Вера, ішоў назіркам да школы, потым абганяў і першы ўзбягаў на ганак... Грахоўскі.
НАЙПЕРШ, прысл., разм. Прежде всего, в первую очередь. Яна добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. Багушэвіч. Найперш і найярчэй успамінаецца... [Арсеню Андрэевічу] адзін малюнак. Марціновіч
Дадатковыя словы
аре, надзеmе, надземя, надхмарi
13 👁