НАЛЕТА, прысл., разм. В будущем году, будущим летом. Колас не ведаў яшчэ, што налета і яго чакае такое самае ўшанаванне і тая ж высокая годнасць народнага паэта. Лужанін. Якой даўжыні каліўца ўдавалася выцягнуць, такі налета будзе лён. Якімовіч. Налета было б яму яшчэ ўсяго пяцьдзесят гадоў. Далідовіч. НАЛЕЦЦЕ, -я, н., абл. Лето следующего года. Як ты мне за працу адплацішся гойна, да вясны к налеццю пражыву спакойна. Купала. Ды іх, гэтых дроў, аж да налецця хапіла. Сіпакоў. НАПОУНІЦУ, прысл., разм. Набивая полный рот (есть). А потым., калі бульба спячэцца, здаволены [верасень] дзьмухае, студзіць яе і ёсць напоўніцу... Васілевіч. Маўчаць, нічога ані мне не гавораць. Толькі закусваюць напоўніцу, ратамі чаўкаюць. Сачанка. Гаспадар смачна, напоўніцу еў сала з мяккім пахкім хлебам, круціў худою жылістай шыяй, нібы збіраўся пад'есці навек. Жук. НАСЕВАК, -сеўку, м., разм. То, что можно посеять; то, что может посеяться само. Алесь тужыў па свежай баразне, калі яна вясной... пераварочваецца за плугам з ціхім. песенным вуркатам, крышыцца тлустымі, цёплымі камякамі, гатовая і прагная прыняць і залацісты дождж зярнят, і насевак са шчодрага неба. Брыль. Зааром, забарануем, сыпнем ядраны насевак, і запеняцца ўраджаі, закалышуцца напевы. Танк. НАСЕНКА, -і, ж., разм. Растение (имеющее название женского рода), оставленное на семена. Праўда, якая ж там насенка была — вядро бульбянога лупіння выпадкова набрала яна [Рэната] на памыйніцы ля нямецкага uтіталя. Савіцкі. Іншы раз загадае брыгадзір падвезці да трактара, напрыклад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесцi
13 👁