вазоў шэсць бульбы-насенкі, Аркадзь падвязе не марудзячы... Гроднеў. Першы калгасны ўраджай амаль увесь вывезлі ў раён: спачатку аддалі сваю пастаўку-норму, а потым, калі папрасіў Пятроў, падкінулі ў раён і насенкі. Далідовіч. НАСОЎКА, -і, ж., разм. Носовой платок....Доктар Фаўст выцер сваю лысіну белакрухмальнай насоўкай. Лойка. І ад таго, што вельмі часта цёр [Леў Раманавіч] па ім насоўкай, лоб і шчокі балюча гарэлі. Асіпенка. Седзячы за сталом, бацька часта кідаў патайны позірк на такі самы, як і ва ўбогім. сынавым жытле, авальны партрэт і потым доўга праціраў насоўкаю пенснэ. Арлоў. НАСТРАМАК, -мка. Небольшой воз сена или соломы. Прышлося па тры настрамкі сырой травы на кожнага касца. Крапіва. Прывёз, нібы лясун стары, дзядок настрамак з акалотам... Грахоўскі. НАЎЗАХАПКІ*, прысл., разм. Перебивая друг друга. Жанчына была ўсмешлівая і гаваркая, не адставалі ад яе і свёкар са свякрухаю, Расказвалі наўзахапкі. Лужанін. Хлапчукі нешта наўзахапкі расказвалі адзін аднаму. Сачанка. НАЎСЦЯЖ*, прысл. Во всех направлениях, в пределах обозримого пространства. А гул расце наўсцяж у цёмнай далі. Машара. Іх [машыны], не заязджаючы ў гараж, на палеткі павялі шафёры, дзе жыты высокія — наўсцяж копы, копы, мо вышэй, чым горы. Калачынскі. Чырвоным вокам мільгае прытушанае вогнішча, неба нібы выбеленае — наўсцяж засеяна дыяментамізоркамі. Навуменка. НАХАПІЦЦА*, зак. Неожиданно появиться, неожиданно наступить. Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁