навальніц. Мележ....Вайткевіча... пыталіся, ці праўда, што ён, будучы бургамістрам у Азярышчы пры немцах, у ліпені сорак трэцяга года наслаў эсэсаўцаў на Серадзібор, каб спаліць яго, але нахапіліся партызаны, і эсэсаўцы былі разагнаны. Пестрак. Ранняе ліпеньскае світанне, якое нахапілася неяк знянацку, заспела мяне ў густым ляшчэўніку. Сабаленка. Нахапіліся раннія марозы, укавалі зямлю на пядзю. Місько. НАХМ АРЫЦЦА і НАХМ АРЫЦЬ, зак., безас. Затянуться тучами. Рыгор успрыняў гэта, як нешта немінучае і даўно для яго вырашанае, нібы гэта Шура сказала, што на дварэ пайшоў дождж, калі ён сам бачыў, што нахмарылася, і чакаў гэтага дажджу. Крапіва. Ясным летнім днём прыпарыла, нахмарылася, пракаціўся гром па небе, па лесе, па траве; па рэчцы Шачы. Бялевіч. Прыпарыла, нахмарыла, яшчэ не загрукатала пад галавою, але без памылкі бачыў, што неўзабаве ўдарыць пярун і лупане навальнічны дождж. Янкоўскі. Неба нахмарыла. Бачыш? Карамазаў. НЕДАБАЧВАЦЬ, незак. Плохо видеть. Рэдка 6ог на людзей пазірае. Ды, мусіць, недабачвае ўжо. Стары стаў, як я. Лужанін. Хутка ён ужо сядзеў справаводам ва ўправе. Ён недачуваў, недабачваў, і хлеб яго пры «цвёрдай» уладзе быў нялёгкі. Навуменка. НЕДАВЯРАК*, -рка, м., разм. Человек, не верящий во чтолибо, кому-либо. Ён сказаў такім тонам, быццам быў тут нехта такі, што не верыў, і ён выгаварваў гэтаму недавярку. Мележ. А калі пачалі вазіць цэглу на голае поле ў Займішча, Красанок, а за ім і некаторыя недавяркі ўпотай шапталіся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁