пакуль пабудуем мураваныя харомы, дык і жыць не будзе калі. Гроднеў. НЕДАПРАДАК, -дка, м., абл. Клок кудели, оставшийся после прядения на пряслице. Бародка ў яго [дзеда] такая рэдкая і мякенькая, як недапрадак кудзелі на прасніцы: скублі-скублі, пралі-пралі ды, паленаваўшыся, кінулі на смех дзесятак валасін. Лужанін. НЕДАСАЛЬ, -і, ж., абл. Недосоленная еда. Падасць бацьку [Хвядос] салянку, а сам недасаль хваціць лыжак колькі. Калюга. НЕДАЧУВАЦЬ, незак. Плохо слышать. Мікіта, як некалі і бацька яго, недачуваў на адно вуха. Чыгрынаў. Некалі даўно, калі я быў яшчэ зусім малы, я прастудзіўся і захварэў на вушы. Мяне лячылі, але з таго часу я крыху пачаў недачуваць. Лупсякоў. Але аб гэтым не трэба было і напамінаць: Міканор ведаў, што Юзік з месяц таму назад пачаў трохі недачуваць. Кулакоўскі. НЕЗДАЛЯКА, -і, м., разм. Тот, кто не отличается крепким здоровьем, слабый физически. Адкуль і сіла ў нездалякі старога знайшлася, каб трохі, сагнуў бы Васіля. Мележ. Запрэглі коніка-нездаляку ў сякія-такія санкі і раніцай, калі яшчэ не ўднела, Саламея Гур'яновіч і Параска Засульская выехалі з Вербіч. Сабаленка. НЕПАТРЭБШЧЫНА*, -ы, ж., разм. Ставшие ненужными вещи. Цягаў у ранцы цэлы склад прыдатнай для выменьвання непатрэбшчыны: іржавыя пёры, царскай чаканкі медзякі, гузікі, падкоўкі для ботаў і нават конскія. Лужанін. Раменная сумка вісела торбаю ў яго на жываце, шынель, як забытая непатрэбшчына, распластаўся на тоўстых таполевых каранях
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гуряновiч
10 👁