Кулакоўскі. Хату вызвалілі ад рознае там непатрэбшчыны і вярнулі гаспадыні. Сабаленка.
НЕПЯРЭЛІЎКІ, -лівак і НЕПЕРАЛІЎКІ, -лівак, адз. няма., разм. Плохо дело, безвыходное положение. Начальства зірнула, бачыць — непярэліўкі. Лужанін. Халуста зразумеў, што тут непярэліўкі, і адступіў. Чарнышэвіч. Цяпер пану непярэліўкі! Застанецца ён без сена і 6ез барышу. Якімовіч. Няма чаго сёння, калі панам непераліўкі, да трудзяшчых хінуцца. Каваленка.
НЕРУШ, -ы, ж., разм. Что-либо нетронутое, первозданное. Гэта той самы бярэзнік, дзе летась наш дзядзька, ходзячы па грыбах, напаў на неруш і набраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў. Колас. А замест большай сцежкі, з вострага кліна далёка ўніз, на ніжэйшыя загуменні ды загароддзі, снежная неруш — вечар такі надыходзіў — праразалася палазамі саней. Брыль. Цяпер на месцы фрэсак белая неруш тынку. Арлоў.
НІКЧЭМНІК, -а, м., разм. Никчемный, ничтожный человек. Іх [людзей] думкі, іх жэсты, іх паводзіны нагадвалі рысы звычайных забойцаў, у лепшым выпадку — садыстаў, псіхапатаў, распусных нікчэмнікаў. Лынькоў. І вось паслухай, Пеця, які ён крывадушнік, які ён нікчэмнік. Рылько. Толькі і тут барон паказаў сябе нікчэмнікам. Машара.
НІШТАВАТЫ, -ая, -ае. Удовлетворительного качества, ничего себе. Шапка была б нават і ніштаватая, каб яшчэ да яе казырок і каб не распоркі скрозь па швах. Чорны. А майткі і рубашка ў мяне яшчэ ніштаватыя. Гурскі. Адзін дзень, другі, часам і трэці, ніштаваты, хоць і рэдкі, крупнік, а потьм раптам
13 👁