бураковая дрэнь ці кукурузная прэсная каламута. С.Александровіч. НІШЧЫМНІЦА, -ы, ж., разм. Постная еда. Пачалі заводзіцца ў хаце грошы, дык пачала пакрысе выводзіцца і нішчымніца. Чорны. Адарвала [масла], можна сказаць, ад дзяцей, ад сябе, нішчымніцай тры тыдні давіліся, але збіла на сваю галаву дзве місачкі... Рыбак. Вось бы сюды мяса з паўкумпяка, тады ваш крупнік другім быў бы, а так — нішчымніца, І.Капыловіч. НІШЧЫМНЫ, -ая, -ае. Ничем не сдобренный, без ничего. Місачка бульбянога супу, акрайчык хлеба і марная скварачка — гэта ж толькі на трошкі больш за ўчарашні юдаўскі пачастунак (кубачак кавы і недаедзеная тоненькая лустачка са шмальцам), за той другі кавалак хлеба (нішчымнага). Брыль....Астатнія дні іх кармілі рэдзенькім, як вада, нішчымным крупнікам, не даючы нават кавалачка хлеба... Адамчык. Гэтую думку выказала Ярына, падаючы нам гарнушак з нішчымнай заціркай. Бажко. НІЯКАВЕЦЬ, незак. Чувствовать себя неловко, неудобно. Бледны тварам, кволы з выгляду, з тонкімі рысамі, з зачэсанымі назад каштанавымі валасаш хлопец пачаў ніякавець. Мележ. НОЧВЫ, -аў, адз. няма. Корыто для стирки....Мужчьшы зранку падгалілісь, зусім-такі падмаладзілісь, у ночвах голавы памылі і вусы спрытна падкруцілі... Колас. Дзядзька Антось прыносіў з варывенькі вязку лыка, парыў у ночвах, садзіўся на калодцы і плёў лапці. С.Александровіч. Драгун наліў у бачок вады, паставіў у кухні на керагаз, потым прынёс з хлеўчука ночвы, вынес два табурэты і наладзіў цэлы пральны камбінат. Дамашэвіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁