Старонка 92
◀ / 207 ▶
каля нашай хаты, пасядуць на прызбе і пачнуць весці гаворку, толькі б паслухаць, дык пасылаюць нас у кацёлку гуляць. Гурскі. КВОЛІЦЦА, незак., разм. Чувствовать себя нездоровым, слабым, жаловаться на нездоровье. Учора, з вечара яшчэ пачаў [малы] кволіцца ў яслях. Шамякін. Але Глаша кволілася, ніяк не магла выхадзіцца пасля дыфтэрыту. Лужанін. Лячылі яе [сваццю] там і ўсялякімі мікстурамі, і парашкамі, і чаем, а яна ўсё крактала, усё кволілася. Кулакоўскі. КІРПА, -ы, ж., разм. Короткий вздёрнутый нос. Збянтэжаны Піліпка замоўк, таму што яго нос і дапраўды выглядаў самай адчайнай кірпай. Краўчанка. З думкаю, што пара ўставаць, я саджуся, азіраюся, гляджу на Сярожку, які побач са мною сапе ў тоўсценькую кірпу, смыкае ў сне пухлымі губкамі. Карамазаў. Вяртаючыся назад, старшыня яшчэ здалёк убачыў, што яго новыя сябры з нецярпеннем пазіраюць на вуліцу, прыціснуўшы да шыб прыплюшчаныя кірпы. Навуменка. КІТ, -у, м. Оконная замазка. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас. З боку шыбы, дзе адлушчыўся кіт, холад выдзьмуў на шкле доўгую з крывымі ікламі шчыліну. Адамчык. Толькі што растаў снег, зямля была гразкая, клейкая, як кіт. Дамашэвіч. КІЯХ, -а, м., абл. Кукурузный початок. ...Мясцовага, можа нават верамейкаўскага гатунку кукуруза... нясмела вытыркала з-пад шырокага і настылага, таму ажно крохкага лісця чорна-рыжыя кудлы сваіх кароткіх, але таўсманых кіяхоў... Чыгрынаў. Выкінулі, сушаць на сонцы свае кучары-косы кіяхі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 207 ▶