КАРБІДКА, -і, ж., разм. Карбидная лампа. Маркін адарваўся ад папер, разы два міргнуў — яго твар з густаватай шчэццю пры скупым святле карбідкі выглядаў амаль чорным. Быкаў. У думках не раз пасылала [Алеся] вітанне Андрэю свайму. Пры цьмянай карбідцы вязала зімой рукавічкі яму. Прыходзька.
КАРЖАК, -а, м., разм. Кряжистое дерево. Мацнейшае дрэва глушыла слабейшае і само ішло ўгару, а пад ім слабейшае гнулася ў каржак, пускала рост у бакі і глушыла суседа. Чорны.
КАРЫНА, -ы, ж., разм. Кусок, обломок древесной коры. На дрывотні, пад варыўнёй, хлыстала па 6ервяне тонкая сасновая карына. Пташнікаў. ...Ён [Ягор] садзіўся да бацькавага варштата, браў долата ды малаток, са звычайных ліповых, асінавых, лазовых палак, з карын і карэння, мяняючы долата і малаток на разцы, пілкі, лобзікі, майстраваў хоць людзей, хоць чарцей. Карамазаў.
КАСТРАВЫ, -ая, -ае. Содержащий костру. А за імі [хмарамі] услед цягнулася зрэб'е, камякамі накіданае кастравае пачассе. Калюга. Бедны хлопец Кастусь, што каленьмі свяціў у апратцы кастравай, выспеў коласам буйным... Лужанін. Пад пальцамі чуваць суравы, кастравы кужаль. Пташнікаў.
КАЦЁЛКА*, -і, ж., разм. Деревянный кружок, который дети катают для забавы. Дзеці за доўгі дзень насеклі з макрыцы і крапівы сечанкі свінням, споўзалі ў чужую рэпу і ў яблыкі, пакачалі кацёлку і наўмысля пабілі ёю шыбу ў кутнікавым акне... Гарэцкі. Проста прыемна было вось так нечакана ўбачыць знаёмага чалавека, пра якога, можна сказаць, ужо ніколі і не думаў, бо калі яна тое было, што разам ганялі кацёлкі па вуліцах. Кудравец....Бывала, летам у нядзелю збярэцца гурт
Дадатковыя словы
зрэбе, пташнiкаў....ён
14 👁