прывязе. Губарэвіч. Ды і я якую капейчыну табе на яго перакіну. Даніленка.
КАПЕЦ*, -пца, м. Межевой знак в виде насыпи со столбиком. Прыдуць дні, аб якіх вякі варажылі, пра якія у казках адно гаварылі: дзе задумаў, — свабодна пайuіqў, ні равоў, ні гранічных капцоў. Танк.
КАПТУР*, -а, м. Конусообразный навес над чем-либо. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім бляшаным каптуром. Колас.
КАПУСНІК, -у, м., разм. 1. Поле, засаженное капустой; поле, с которого убрана капуста. Па няроўнай мерзлай зямлі пустога капусніку Тоня Базылькевіч падышоў да самага Бірылавага гумна. Чорны. 2. Капустный лист. Рыжая карова траслася з холаду і тыцкалася пысай ў мерзлыя грады, дзе яшчэ аставаліся рэшткі скарэжанага на марозе капусніку і бурачніку. Чорны.
КАПЫЦІЦЬ, незак., разм. Бить, топтать копытами. Хоць па дарозе капыціў такі табун коней, пылу не было — увосень ён прыбіваецца да зямлі дажджамі і шчодрымі росамі. Сіпакоў. А ён [Сноўдала] хадзіў, глядзеў сабе пад ногі, капыціў снег, здабываючы сабе корм, смертна біўся з іншымі, да сябе падобнымі, і нічога не бачыў і не разумеў да самай апошняй хвіліны. Казько. А конь усётакі вырваўся з жалезнай жандарскай пасткі і яшчэ доўга-доўга з трывожным прызыўным іржаннем 6елым прывідам капыціў Прырэчча... Ягоўдзік.
КАРАЎКА, -і, ж., абл. Заскорузлая тряпка. У паўзмроку на нарах длубаюцца невыразныя цені, замест фіранак паразвешваны брудныя караўкі. Грахоўскі
16 👁