курган. Адамчык. Маці паклікала палуднаваць. Не паскупілася, адрэзала ладны канчар кілбасы. Каваленка.
КАПА, -ы, ж. Узорчатое полотняное покрывало на кровать. Толькі пярэдаднем, калі знадворку пацягнула рэзкаю свежасцю, [Рыгор] паправіў на сабе капу, затуліўшыся ў яе з галавою. Гартны. Хама мог разлегчыся без папытання на падушцы, нарабіць лапамі брудных слядоў на капе. Лужанін. Алена радавалася: напрадзе за зіму ды натчэ вясной ручнікоў, абрусаў ды кап. Чарнышэвіч.
КАПАЦЕЦЬ, незак., разм. Капать часто, крупными каплями. Гразь настала каля ганку, з капяжа ўсё капаціць. Колас. У жанчын з вачэй капацелі слёзы. Лобан.
КАПЕЖ, капяжа, м. 1. Нижний край крыши, выступающий над стеной. Часцей у вокны свеціць сонца, а ў дзень і капне з капяжа... Колас. Старая леснічоўка з саламяным капяжом, што наехаў на вокны, як вялікая шапка на вочы чалавеку, стаяла адразу за крынічкаю, пад высокімі дубамі. С.Александровіч. 3 капяжоў звісалі густыя восці ледзяных, вытачаных, нібы верацёны, таўкачоў. Адамчык. 2. Место падения капель с крыши. Сціх дождж, чуваць было, як скочваюцца са страхі ма-рудныя кроплі, звопка падаюць у капяжы. Лынькоў.
КАПЕЙЧЫНА, -ы, ж., разм. Небольшие денежные средства....Здаўна ад яек 6ыў увесь яе грашовы набытак, якая капейчына, заўжды патрэбная ў гаспадарцы. Быкаў. Бо нездарма ж вярнуўся чалавек з-за акіяну, куды быў кінуўся шукаць лепшага жыцця і лягчэйшай капейчыны, на бацькаў нешырокі загон... Лужанін. Таксама нейкую капейчыну
14 👁