валокі, па цяперашніх мерках — тры гектары з нечым, ды і тая не зямля, адна камяніца. Адамчык.
КАНАПЛЯНІШЧА і КАНАПЛІШЧА, -а, н. Поле, с которого убрана конопля. А-ткі ён [дзед] накінуў ёй [свінні] на шыю пятлю з грубой вяроўкі і, хоць скуголіла страшэнна, выцягнуў ён паланянку на канаплянішча, прыкруціў да каляка, глыбока ўбітага ў зямлю даўонёю, і наваліў усю салому. Гарэцкі. Стог сувалкі на канаплішчы чарнеецца, звініць былінкамі пад ветрам. Гарэцкі.
КАНАПЛЯНКА, -і, ж., разм. Посконный платок фабричного изготовления. Спачатку страсянула яе [касынку], а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч. Ён аж паморшчыўся ад болю і са злосцю кінуў дзядзькаву канаплянку. Сабаленка. На паліцах — усіх колераў шыліноўкі, скруткі сукна і паркалю, карункаў, батысту, атласу, сарпінкі, канаплянкі. Грахоўскі.
КАНТЫЧКА, -і, ж. Сборник католических молитвенных песен. Там той з лірай у тры шчыра струны задае, той з кантычкі, той з прывычкі модлы дзьме свае. Купала. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Колас. Раскрыўшы кантычкі, яны [багамольцы] зацягнулі малітву, якая хутка задыхнулася ў гарачыні, у шуме, у грукаце «Арбонаў»... Танк.
КАНЧАР, -а, м., абл. Отделённый конец чего-нибудь. — Дык ты, мусіць, як наслухаўся Дзяніса, — казаў Яўген, пераходзячы на другі бок вуліцы па ўкінутай у гразь штакецінеаполку, па канчару абламанай жэрдкі. Баранавых. Пляскатамокры, дакураны ўжо так, што нават апякаў пальцы і губы, канчар скручанай з самасаду папяросы Імполь кінуў на мурзаты
Дадатковыя словы
даўбнёю
12 👁