выкладчык фізікі, арыфметыкі, каморніцтва і лінейнага чарчэння. С. Александровіч.
КАМПАНАВАЦЬ, незак., разм. Быть в дружеских отношениях, водить компанию. Грэшны я, са-калы мае: і турэцкі бог не захоча з Антосем кампанаваць. Колас. — Мне ісці трэба. — Куды табе трэба? — Мусіць жа трэба, калі кажу. — Скажы куды? — Нашто табе? — А на тое, што ты проста не хочаш са мною кампанаваць. Чорны.
КАМЫ*, -оў, адз. няма, абл. Картофельное пюре или каша. І не гэтак рваліся гатаваць камы, як часцей стараліся быць з Князёўнай мы — памагаць ёй з вёдрамі, лыжкі, міскі мыць... Куляшоў. Калі даводзілася сысціся за сталом, набычыўшыся, аберагаючыся яе позіркаў, [Васіль] хутчэй сёрбаў 6оршч і глытаў гарачыя камы — хутчэй вырываўся на волю. Мележ. Кашу і камы бабка болей не хоча гатаваць, а супы зрабіліся не такія густыя, як увосень. Сяркоў.
КАМЯНІЦА, -ы, ж. 1. Каменное или кирпичное строение. Учарнелыя драўляныя пабудовы і аблезлыя камяніцы хмурпа і санліва драмалі абапал. Мележ. Той, каго чакалі, хто зайшоў у камяніцу, ці не выходзіў, ці выпарыўся праз комін, растаў у паветры. Лужанін. І я хадзіў, валэндаўся сюды-туды міма абгароджаных жалезнымі платамі дворыкаў і змрочных камяніц. Сачанка. 2. Абл. Каменистая почва. Там лясок і камяніца — кепска для ячменя: на адну кальвіну збожжа зелля больш як жменя. Колас. На камяніцы (гэта, можна сказаць, не была ўжо камяніца) добра расло, добра спела і добра павінна было прыбрацца з поля пад працавітымі рукамі гэтай сям'і. Чорны. Цяпер у Катоў асталася шастуха — шостая частка
Дадатковыя словы
сямi
13 👁