КАЛАШМАТЫ, -ая, -ае; разм. С широкими штанинами (о брюках); о человеке, который носит такие брюки. Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. Потым адзін нейкі калашматы немчык падскочыў да яе [Агаткі] і, наставіўшы аўтамат, пачаў штосьці гергетаць. Дайліда. КАЛЕГАВАЦЬ, незак. Водить компанию с кем-либо. Нахлябіч чалавек гэтакі, што я з ім цяпер не калягую. Чорны. КАЛІВА*, -а, н. Отдельно взятое растение, стебель, зёрнышко и т.д. Мабыць, нуду такую самую адчувалі і каровы, бо глыбакадумна галовы паспушчалі; рэшта нюхаюць траву, нехаця выбіраючы па каліву. Мурашка. Марына і Малевіч прайшліся па бакавой алеі, з'елі марожанага, дасталі з напаўзаплыўшага ручая каліва незабудкі і падышлі да каруселі. Лужанін. Тытунь дзед садзіў ля самай хаты, на трасочніку, не ленаваўся штодзень па некалькі разоў кожнае каліва паліваць, і тытунь вырастаў сапраўды на дзіва, як лес — высокі, вышэй за мяне. Сачанка. КАЛЯДНІЦА, -ы, ж., разм. Рождественская пора, рождественская ночь. Пра немцаў — можа і праўда, бо Амяльян склікаў нядаўна ўсіх у вёсцы ў Марыліну хатуканцылярыю — і расказваў, што немцы выходзяць з акружэння кучкамі, як ваўкі ў калядніцу. Пташнікаў. КАМІНАРСТВА, -а, н. Ремесло трубочиста. Іншы раз, калі зойдзе гутарка пра вайну, ён [Піліп Андрзевіч] успамінае сваё камінарства. Сачанка. КАМОРНІЦТВА, -а, н. Землемерное дело. Ваш класны настаўнік калежскі саветнік Леў Кліменцьевіч Лычкоўскі, ён жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелi
14 👁