Па вуліцы ішла каваліха, убачыла Мікалая, падбегла да яго. Варановіч.
КАВАЛЬСТВА, -а, н. Кузнечное дело. Яўрэі таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць кармілася розным рамяством — найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка.
КАВЯЛА, -ы, ж., разм. Самодельный деревянный протез для ноги. На ганку іх сустрэў вартаўнік — сівенькі стqры на кавяле. С.Александровіч.
КАДАЎБЕЦ, -бца, м. Небольшая кадолоь. Дзеўка зірнула ў бярозавы кадаўбец, патрэсла яго ў руках. Чорны., КАЖАН, -а, м. Летучая мышь. Нячутка носяцца кажаны, кожны раз знячэўку нагадваючы летам птушак. Брыль. Ды недзе голуб стогне ў змроку, кажан знікае ў вышыні. Грахоўскі. Калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі.
КАЖУРЫНА*, -ы, ж., разм. Кусок овчины. — Літавары вунь даўно смаляць, — сказаў ён [Тіця], здымаючы цёплыя, пашытыя з кажурыны рукавіцы. Адамчык.
КАЖУШЫНА, -ы, ж., зб. Одежда, пошитая из овчины. Неўзабаве, каля тае ўсё школы пачынаюць збірацца. Хто ў лапцях, хто ў ботах, хто ў кажушыне. Скрыган.
КАЛАСАВІК, -а, м., разм. Ранний боровик, который растёт во время колошения ржи. Жоўтагаловыя каласавікі — грыбы нядоўгія. Навуменка
Дадатковыя словы
кадолбь
14 👁