энергіі істоты вяшчуе аб сваім велічным і прыгожым імчанні. Шынклер. ІМШАРА, ы, ж. Моховое болото....Ад доўгаўскага поля [хутар] адлучала вялікая імшара, зарослая карлікавымі бярозкамі і сасонкамі. Броўка. Калі бусел ляцеў паляваць, да імшары купчастай выганялі суседкі рупліва жывёлу на пасту. Панчанка. Ногі правальваліся ў мох: блізка была імшара. Пташнікаў. ККАБЕРАЦ, -рца, м., абл. Коврик под ноги. Ля столікаў у вестыбюлі нібыта абы-як кінуты пад ногі харошыя каберцы. Гарэцкі. Новую надзела зямля сарочку. Маладою стала — сабралася ступіць на каберац. Баранавых. Ды знаем гэта, ох, братка, — псуюць вам дзеўкі парадкі і ў галоўцы, і ў сэрцы, пакуль не стаў на каберцы, Буйло. КАБЕТА, -ы, ж., разм. Замужняя женщина. Зрэдку мільгане якая кабета з вёдрамі ды прабяжыць хлапчук, што падняўся з ложка ўслед за маці. Хадкевіч. На пярэдняй лаўцы драмала кабета, побач сядзеў падлетак, гадоў яму шаснаццацьсемнаццаць. Янкоўскі. Чамусьці мой позірк упаў на чалавека ў белым палітоне, што, стоячы ў тамбуры, падаваў з вагона чамаданы і паладаваныя сеткі тоўстай, расфуфыранай кабеце. Сачанка. КАВАЛІХА, -і, ж., разм. Жена кузнеца. У той дзень, пад вечар у нас усе гаварылі, што каваліха сватала Такарэвічавай Надзі прымака, і за гэта Надзя пасварылася з каваліхаю. Чорны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁