з зэдлікам, хто з табурэткай... Барадулін. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Пушча. ЗЯБЛІЦЬ, незак. Пахать поле осенью под весенний посев (зябь). Аб усім яна [восень] так дбае, нівы зябліць, засявае, у папары руніць жыта, каб на весну было сыта. Цётка. Выбраўся на поле на цэлы дзень — зябліць. Чорны. Назаўхваткі, адзін перад адным на зіму зяблілі далідаўцы тыя Наддаткі. Калюга. ЗЯХАЦЬ, незак. разм. Хватать воздух открытым ртом. Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе... Крапіва. Гэта быў ладны, на яго далонь, карась. Ён кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў... Лобан. Як убачыў я картоплю,.. напоўніцу набіў рот 6ульбаю, толькі зяхаў: была яна надта гарачая, апякала рот. Далідовіч. І ІЛЬНІШЧА і ІЛЬНЯНІШЧА, -а, н. Поле, на котором прежде сеяли лён или собрали посеянный лён. Я наогул лічу, што старшыня, калі ездзіў на кані, быў трохі бліжэй да чалавека, ён мог і на бульбянішча заехаць, і на льнішча. Сіпакоў. Запахла сіўцом з-пад Пагурка, сухім, аж здаецца, ён крышыцца на соль,.. дзяцельніцай з выганчыка ад ракі, белай, як снег; сухім дурнап'янам, лебядой, рамонкам, свірэпкай і гугелем — з ільнянішча, з-за пунь. Пташнікаў. ІМЧАННЕ, -я, н. Стремительное движение. Бліснулі дзявочым агнём яе [Мані] вочы, і зноў яна пачала глядзець на снег, захопленая роўным імчаннем. Чорны. Ён [паравоз] юрліва гучным і меладычным голасам маладой і поўнай жыццёвай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дyрнапянам
18 👁