крывавы барыш. Буйло. Каб зняволіць душу і памяць, ёсць спрадвечны фашысцкі метад: вораг кнігі і хаты паліць, камянямі душыць паэтаў. Панізнік.
ЗНЯПРАЎДЗІЦЬ, зак. Опровергнуть правдивость какихлибо утверждений, домыслов и под. Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зняпраўдзіць гэтыя чуткі. Бядуля. Адбылося ў жыцці нешта такое, што ўсё з'іначыла і зняпраўдзіла. Чорны.
ЗРУЙНАВАЦЬ, зак. Превратить в руины, разрушить до основания. Ох, патрапіць народ часам за сябе ўступіцца, — зруйнаваць палацы вашы, вашай кроўю ўпіцца. Купала. — Тады, як быў хлопцам, бачыў ты, каб хто так на нашу зямлю наваліўся ды гарады і сёлы нашы зруйнаваў? — перабіла дзеда Маня Чабор. Васілевіч. Ні будак, ні нават шлагбаума нідзе не відно было. Мо іх зусім зруйнавалі! Сачанка.
ЗРЭБНІКІ, адз. няма. Штаны, пошитые из поскони....Па гразкай баране ішоў араты у зрэбніках, з вінтоўксjй на плячы. Грахоўскі.
ЗЫРЧЭЦЬ, незак. Становиться ярче. У буржуйцы гуло ўсё больш пастойліва, агонъ зырчэў. Лупсякоў. Уранку гэтак ветлаветла, уранку гэтак светла-светла зырчэў туман, трымцеў прамень. Стральцоў. Часам на двор выходзілі людзі з запыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі, і ў цемры пачынаў зырчэць агеньчык цыгаркі. Тычына.
ЗЭДЛІК, -а, м., разм. Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем, шыллем і начыннем розным... Лынькоў. Спяшаюць гледачы у клуб — хто
Дадатковыя словы
зiначыла
15 👁