ЗНЕЦЯРПЛІВЕЦЬ, зак. Потерять терпение. Дай хіба я цябе пагалю, Міша? — знецярплівеў малодшы цырульнік. Лужанін. ЗНЕЧУЛЩЬ, зак. Лишить чувствительности. А рукі і ногі мароз неспыняны даўно замарозіў, даўно знечуліў. Купала. ЗНІЧ, -у, м. По языческим представлениям священный огонь. Купальскай кветкаю гарыць курганны зніч. Пестрак. Кане гук, нібы зніч, над вясковаю ціхаю пушчай. Дзяргай. Па езджых дарогах і звярыных сцежках ён [князь Уладзімір] адправіў пасланцоў у літоўскія лясы, дзе гараць знічы на капішчах Пяркуна... Арлоў. ЗНІЧКА, -і, ж., разіп. Падающая звезда. Сын не адзін яшчз сыдзе ў нябыт. Як знічка, мільгнецца і будзе забыт. Вітка. Жыццё як знічка праляцела, а я такі, як 6ыў спярша... Грахоўскі. 3 неба ўпала знічка. Асіпенка. Вышніх знічак імгненна-атістыя стрэлы да світання спадаюць у сэрца маё. Караткевіч. ЗНІЯКАВЕЦЬ, зак. Почувствовать неловкость, растерянность. Пятрок зніякавеў таксама, але стараўся заставацца бадзёрым і не хацеў паверыць, што ад гэтай малечы можа быць якое няшчасце. Быкаў. Дзяўчаты зніякавелі, ім зарвала смех. Адамчык. [Мікалай] зіркнуў весела на суседа і зніякавеў: той згорбіўся, твар учарнелы, пабялелыя пальцы не адарваць ад біла. Тычына. ЗНЯВЕРЦА, -ы, м. Человек, потерявший веру во что-либо. Цяпер кажу: ну, што ж — карай! Карай!.. Хоць, можа, усё ж і не прапашчы я зняверца. Гілевіч. ЗНЯВОЛІЦЬ, зак. Лишить свободы. Ты як гордая сіла, што лечыць ад болю, як сумленне мільёнаў на варце стаіш, вораг грозны усіх, хто слабейшых зняволіў, хто зрываць з іх імкнецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁