Лупсякоў. Кім ён [Банадысь] стаў, цалкам паддаўшыся жонцы? Знялюдзеў адзін у лесе, ад усіх адарваўся... Сачанка. ЗНЕПРЫТОМНЕЦЬ, зак. Потерять сознание, упасть в обморок. Бачыў я, прыкладам цябе збілі. Знепрытомнеў. Мікуліч. Цяпер вады прынясі, сынок. Маці проста знепрытомнела. Якімовіч. А ён [Міша] — біцца. Ды так даў, што Томка галавою аб асфальт ударылася. Знепрытомнела. Сіпакоў. ЗНЕРВАВАЦЬ, зак. Довести до нервозного состояния. Усё гэта так... знервавала, так стузала, што ён [Сідор] увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна. Гартны. Шура адгаварыла, баючыся, каб не выйшла сваркі з Вольчынымі бацькамі, якая б яшчэ больш знервавала Вольку. Крапіва. ЗНЕРУХОМЕЦЬ, зак. Стать неподвижным. Усё знясілела і знерухомела, нішто нідзе не шурхне, нават лісток на неспакойнай прырэчнай таполі і той не можа зварухнуцца, Лужанін. Касцы знерухомелі, бліжнія моўчкі ўторкнулі ў пожню косы, дальнія яшчэ дакошвалі рады, але па адным ішлі да ельніку — ужо зразумелі, што сталася. Быкаў. Другі раз вярнуўшыся ў двор, зачыніў на жардзіну вароты, на кручок — хвортку, падышоў да плота, каб пералезці цераз яго на вуліцу, ускінуў на плот рукі і знерухомеў: на слупе сядзела кошка. Карамазаў. ЗНЕРУХОМІЦЬ, зак. Сделать неподвижным, лишить возможности двигаться. Веліч проста знерухоміла яе. Буйло. Вораг, каб знерухоміць судна перад тым, як яго захапіць, першыя стрэлы, першыя грэчаскія агні, цаляў менавіта ў няшчасных весляроў. Караткевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁