плячыма ў яго [Міхася] была невялічкая торба з хлебам і салам, у кішэні — старая-старая брытва-зломак. Сабаленка. 2. Слабый, надорвавшийся на работе человек. Не было і як адпачываць: дзе ты будзеш сядзець зломкам, калі ўсе ў полі, па лузе, у клопаце Мележ. — А цяпер вось на мяне хочуць узваліць ношу, ды я баюся... — Не бойся, таварыш Гжэсяк, пацягнеш, не зломак. Дамашэвіч. Маладая яшчэ баба, не зломак і карову трымацъ. Гігевіч. ЗМАРНАВАЦЬ, зак. Потратить попусту; убить время. Ці ж, будучы ў Рызе, ён [Рыгор] меў хоць хвіліну, якую 6 дапусціў змарнаваць дарма? Гартны. Гаспадарку ўсю змарнавалі, да няма нічога дайшлі... Купала. Сёння змарнаваў дзень на непатрэбнай гавэндзе з безнадзейным хадэцкім графаманам... Танк. ЗМІЗАРНЕЦЬ, зак. 1. Стать невзрачным, потерять вид. Адцвілі лесавыя краскі, пажоўклі і змізарнелі раскідзістыя папаратнікі. Лынькоў. І ўсё сяло раптам прьщіхла, яно як бы паменшала, нібы і хаты змізарнелі ў трывозе і самоце. Краўчанка. У дарозе наваліўся абложны дождж. Усё пацямнела, змізарнела, налілося холадам і тугой. Дайнека. 2. Измениться внешне в худшую сторону (подурнеть, похудеть, постареть). Стала дзіўна, чаму ж раптам так змізарнеў на вачах ён, той чалавек, што сядзіць з апушчанай галавой, на каго некалі ўпаў промень такога кахання. Лужанін. Яна [Валя] змізарнела, паблажэла, але была тая ж, ранейшая, падобная на гарэзлівую фізкулыпурніцу. Навуменка. ЗНЕЛЮДЗЕЦЬ і ЗНЯЛЮДЗЕЦЬ, зак., разм. Стать нелюдимым от уединённой жизни. Так ты зусім знелюдзееш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁