цяжкае даўніны. Сабаленка. Ён [Вадзім] зжахнуўся, убачыўшы сябе ў тым люстэрку. Рыбак.
ЗІМКА, -і, ж., разм. Озимая пшеница. Другая чвэртка ў гэтай старане заложана жытам і зімкаю-пшаніцаюІ аж пад самы шчыт. Калюга.
ЗІРКАЦЬ і ЗЫРКАЦЬ, незак., разм. Бросать взгляды, шарить глазами. ...Але спакой — нагнаны, вочы з-пад барановай шапкі з адвіслымі вушамі зіркаюць востра, пільна. Мележ. А з-за плятня ўжо зыркалі цікаўныя вочы суседкі. Шамякін. Вочы круціліся і зыркалі па сценах, здавалася, з парога аж на покуце ў шчэлках чорт ведае што ўгледзелі. Пташнікаў.
ЗЛАСНАВАТЫ, -ая, -ае. Несколько сердитый. Знаёмы зласнаваты голас зараз здаўся Варвары аса6ліва зласлівым. Лужанін. Анюта заўважыла, як прыпыніўся на нейкае імгненне Дзягель, выпрастаў плечы, аж пабольшаў, зласнаватая чырвань ажывіла твар. Жук.
ЗЛАСНЕЦЬ, незак. Становиться сердитым, злым. Фэлька ж Бацяноўскі паволі зласнеў. Броўка.
ЗЛЕЦІЦЦА, зак., разм. Сделаться по-летнему тёплым (о воде)....Адарваўшыся ад глячка, чуеш, як коле ў зубы — вада і не падумала злеціцца такой гарачынёй, — як робіцца адразу лёгка ўсёй і свежа. Пташнікаў. Пакуль пананосішся яе [вады] вёдрамі з калодзежа, пакуль панастаўляеш у вялізных чыгунах у печ, каб сагрэлася, злецілася яна, а потым павымаеш іх — дык, глядзі, і стомішся: аж плечы гудуць. Сіпакоў.
ЗЛОМАК, -мка, м. 1. Сломанная вещь. Узяў [дэед] куцую пілу — зломак, што з доўгае і з вузкае, з прыкляпаным у кузні вухам. Была некалі доўгая, але і зрэзалася і пераламалася. Янкоўскі. За
Дадатковыя словы
глазами....але
14 👁