прасіліся гаротнікі, дык ён [Тарас] і згадзіўся ўзяць іх да сябе за здольнікаў. Гарэцкі.
ЗДОР, -у, м. Нутряной свиной жир. А боты вымазаў ён [дзядзька] здорам. Колас. Дала яму цётка Зося бохан хлеба і скрутачак здору, перахрысціла пакутніка і правяла за вароты, выціраючы фартухом слёзы. Грахоўскі. Які б ні быў галодны, [Вася] не ёсць смажанай бульбы, 6аршчу, не дакранецца да картаплянага супу, калі ён засмажаны здорам з цыбуляй. Навуменка.
ЗДОЎЖЫЦЦА, зак. Показаться слишком долгим. Далей была дарога, якая і не здоўжылася, і закончылася цёплай хатай, дзе былі дзеці, пляменнікі... Брыль. І, сёрбаючы булён, жуючы аладкі ці дранікі, ты зноў жа будзеш думацъ, чым бы заняцца, што б такое знайсці рабіць, каб ані не здоўжыўся дзень... Сачанка. Былое здоўжылася ў сне: то дождж ідзе, то золь, то снег, то сонца ўстане над вадою. Стральцоў.
ЗЕЛЛЕ*, -я, н., разм. Зелёный корм для домашних животных. У двары, што быў за гэтым, жанчына несла зелле свінні і подсвінку... Мележ. Крышылі мы, дамаўнікі, і зелле свінням, навыбіраўшы ў градах бацвіння, дыхалі пахамі агароду, сокамі яго. Брыль....1 я ўжо была гатова на ўсё. Пасвіць за яе на талацэ коней, памагаць капаць бульбу, палоць грады, мыцъ у хаце падлогу, месці вуліцу, нарваць зелля свінням... Васілевіч.
ЗЖАХНУЦЦА, зак., разм. Сильно и неожиданно испугаться. На вячэры Харытон Бабёр аж зжахнуўся ад такой навіны і надоўга ўтаропіўся вачыма ў Вераб'я. Пестрак. Усё гэта паўстала ў маёй памяці як жывое, і я аж зжахнуўся ад тае
Дадатковыя словы
beрабя
19 👁