на якім сяк-так згарусцілі першы ўкос, было чыстае, рудое... Пташнікаў.
ЗГЛУМІЦЬ, зак., разм. Извести попусту, истратить без пользы. Пусціць туды жняярку, значыцца зглуміць сад і жняярку сапсаваць... Чорны. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва. Кінуў коням па бярэмю сена і прывязаў, каб не зглумілі шмат. Караткевіч.
ЗГРЫЗОТА*, -ы, ж., разм., перан. Душевные муки, переживания. 3 гэтага часу пачынаюцца Астапавы згрызоты. Колас. Ад самай раніцы смуга — згрызоты несціханыя, бывае з'явіцца туга, зусім табой не званая. Броўка. Яму душу адкрыць ахвота — наросхрыст, насцеж, нарасхляб, каб выйшла вон уся згрызота — на суд людскі і на разгляд. Гілевіч.
ЗДАРОЖЫЦЦА, зак. Утомиться в дороге. Давыдка здарожыўся і драмаў за сталом, прыхіліўшыся да цёплага матчынага пляча. Лужанш. Але маўчала і яна [Вера]. Відаць, здарожылася, замаркоцілася і прыціхла. Грахоўскі. А ты сядай у электрычку. Бо конь здарожыўся і стаў, панурыў голаў і не пнецца. Стральцоў.
ЗДЗЯЦІНЕЦЬ, зак. Впасть в детство, вести себя подобно ребёнку. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад гэтага, казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. Зусім ты здзяцінела, Арына, а яшчэ не надта старая. Чарнышэвіч. Да родных магіл трыццаць кіламетраў, а ён стаіць і радуецца ўсяму, як здзяцінеў усё роўна. Казько.
ЗДОЛЬНІК, -а, м. Человек или целая семья, принятая по договору в большое хозяйство для общей работы. Але дужа
Дадатковыя словы
зявiцца
14 👁