звар'яцеў. Караткевіч. Але сэрца ныла так, што здаецца, чалавек вось-вось звар'яцее. Васілевіч.
ЗВЕРЫЯДАВЕЦ*, -аўца, м., разм. Название врага с жестоким, звериным нравом. Добра, што нядоўга ўжо засталося 6аляваць гэтым зверыядаўцам і ўрэшце калі-небудзъ запануе і шчасце. Быкаў. Як зверыядаўцы, лютавалі фашысцкія карнікі, стараючыся як больш утрупяніць людзей. Сабаленка.
ЗВЯГА, -і, ж., разм. 1. Надоедливый лай собаки. Кій дарожны выразаецца з дрэва, якое не баіцца марозу, не захлынаецца ў завею, не хмялее ад траў нецвярозых і не ўцякае ад сабачай звягі. Танк. 2. Назойливое приставание с просьбами, упрёками, уговорами. Немаведама, якому цярпліваму трэба быць чалавеку, каб жаночую звягу ціхенька слухаць. Калюга. І ён [Іван], не звяртаючы ўвагі на тую матчыну звягу, і праўда цешыўся жонкаю: і прыгожая, і спявала, і скакала, і зрабіць усё ўмела, за што ні 6ралася. Васілевіч. Зося не пакрыўдзілася і не зазлавала на бурклівага свёкра. І не таму, што не апякла яго горкая звяга... Далідовіч.
ЗГАРБЕЦЬ і ЗГАРБАЦЕЦЬ, зак., разм. Стать горбатым. Гора памела на свеце убогая! Гляньце: згрыбела, згарбела у крук. Доля занадта надалася строгая, — выбіла шчасце ўсё з рук. Гарун. Згарбеў пагорак ад пакут. Барадулін. І ўспомніў маці, непрыгожую вясковую кабету, якая ніколі не разгінала спіны то на сваім, то на калгасным полі і ад таго пад старасць згарбацела. Сачанка.
ЗГАРУСЦІЦЬ, зак., разм. Сделать что-либо кое-как (из-за недостатка умения, средств, времени). Поле — канюшынішча
Дадатковыя словы
зваряцee, зваряцeў
15 👁