Аляксей... запыленыя боты збольшага паабіваў аб цвёрды рамоннік пад плотам і пайшоў у райана. Грахоўскі. ЗБОЧЫЦЬ*, зак. Отклониться в сторону, меняя направление движения. Падумаць толькі! Волата такога яна вядзе, кіруе ім, як хоча! А ён ідзе загаданай дарогай, на цалю нават не пасмее збочыць. Дубоўка. Не было ў ім [Башлыкове] яснасці і тады, калі ўжо збочыў на загуменную дарогу. Мележ. ЗБУЯЦЬ*, зак. Буйно разрастись; покрыться зеленью. На поле выйсці кліча плуг, — збуяў палетак ворны, апанаваў яго мятлюг, парос драсённік чорны. Лужанін. Збуяў сівец, яго не спасвілі і скацінай; улетку травы хапае. Пташнікаў. ЗВАЖАЦЬ, незак. Обращать внимание. Нездаволеныя, што Тамашыха не зважала на іх, бабы, пазалеўшы, парасцягваліся па вёсцы. Ядвігін Ш. Так, ёсць на свеце і непрыемнасці, але Вася на іх не зважае. Навуменка. Абступілі з усіх бакоў яму і зусім не зважаюць, што даўно празвінеў ужо званок на ўрокі, вучні... Васілевіч. ЗВАНЧЭЦЬ, зак. Становиться звонче. Нешта мармыча сабе [ручаіна]: на твані — зусім ціха, упошапкі, і весела званчэе, узліўшыся на каменьчыкі. Лужанін. Потым сталёвы водсвет з'явіўся ў нябёсах, ён святлеў, ярчэў, званчэў, быццам сталь награвалі на агні. Дайнека. — Возьмем мяне, прыкладам. кажучы... — голас яго званчэе, робіцца больш упэўнены, цвёрды. Ягоўдзік. ЗВАР'ЯЦЕЦЬ*, зак. Потерять рассудок, сойти с ума. Што ты, цетка, звар'яцела, ці мо блёкату пад'ела... Купала. Лодачнік, які плыве насустрач і ведае, што вакол — на кіламетры — вада, і раптам чуе з туману такую сімфонію, можа падумаць, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зbаряцeць, зваряцeла, зявiўcя, падeла
15 👁