чынам, пры перакладзе беларускамоўнага слова паслядоўна праводзіўся прынцып уліку матывацыі значэння. Безэквівалентныя беларускія словы, як самастойныя, так і службовыя, падаюцца ў алфавітным парадку. Слоўнікавы артыкул будуецца па такой схеме: загаловачнае слова (неаднаскладовае з указаннем месца націску), агульная граматычная характарыстыка (канчатак або варыянтныя канчаткі роднага склону, род назоўніка, трыванне дзеяслова), стылістычная характарыстыка (з указаннєм на сферу ўжывання, устарэласць і эмацыянальную афарбоўку), ілюстрацыйны прыклад з твораў мастацкай літаратуры. Літаратурныя цытаты падпісваюцца прозвішчам аўтара без ініцыялаў. У тым выпадку, калі пад адным прозвішчам ў літаратуры выступалі два пісьменнікі, ініцыялы падаюцца. У Слоўнік уключаюцца таксама мнагазначныя словы, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка рускай мовы да якоганебудзь аднаго са сваіх значэнняў. Па сутнасці гэта не словы ў агульнапрынятым сэнсе, а словазначэнні — лексікасемантычныя варыянты слова з пункту гледжання яго зместу. Так, напрыклад, словазначэнне капеж уключаецца ў рэестр Слоўніка на падставе семантыкі 'нижний край крыши, выступающий над стеной' пры наяўнасці адпаведнасці «капеж—капель» у значэнні 'капли дождя или тающего снега, падающие с крыш'. Такія словазначэнні пазначаюцца знакам*: ПРЫГОН*, -у, м. Крепостное право. Калі семантычная структура мнагазначнага слова апісваецца ў поўным аб'еме, то слоўнікавы артыкул складаецца з некалькіх частак, кожная з якіх тлумачыць адно канкрэтнае значэнне і пазначаецца лічбамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

aбeмe
20 👁