СЛОВА ДА ЧЫТАЧА У Слоўніку раскрываецца значэнне слоў, якія належаць да безэквівалентнай лексікі беларускай мовы з пункту гледжання яе праекцыі на рускую. Слоўнік прызначаны найперш для ўсіх тых, хто працуе са словам прафесійна — выкладчыкаў, студэнтаў-філолагаў, перакладчыкаў, журналістаў, рэдактараў. Ён таксама можа стаць карысным даведнікам для тых, хто пачынае вывучаць беларускую мову і пашырае свой лексікон. Безэквівалентная лексіка цікавая і ў пазнавальным плане, бо яна адлюстроўвае ўплыў акалічнасцей жыцця і дзейнасці чалавека на фарміраванне нацыянальнай сістэмы значэнняў мовы. Практычнае прызначэнне Слоўніка — дапамагчы зрабіць дакладны пераклад або ўсвядоміць значэнне тых беларускіх слоў, якія выклікаюць цяжкасці з прычыны адсутнасці аднаслоўнага рускамоўнага эквівалента. Перакладныя слоўнікі, маючы на мэце перадаць семантыку слова структурна мінімальнымі сродкамі, часам ігнаруюць дакладнасць значэння, якое матывавана ўтваральнай асновай слова, і перадаюць яе даволі прыблізна. 3 гэтага пункту гледжання пераклад, напрыклад, беларускага слова «дзядзіна» — «тётка» не можа лічыцца дакладным, таму што ўнутраная форма слова дыктуе неабходнасць захавання матывацыі: дзядзіна — «жена дяди». Па той жа прычыне зруйнаваць — не проста разрушить', а 'превратить в руины'. Менавіта на аснове гэтага першапачатковага значэння ў слова ўзніклі пазнейшыя семантычныя напластаванні. Такім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

rэтaгa
19 👁