вычэрпваецца рускімі найменнямі nоnовна, королевна, царевна. Аднаслоўных эквівалентаў да беларускіх назваў леснікоўна, бандароўна, ткачоўна, дзякоўна, вайтоўна у рускай мове няма. 3'ява безэквівалентнасці наглядаецца пры несупадзенні семантычнага зместу паняцця ў суадносных мовах. Так, беларускае слова булён у параўнанні з рускім бульон выяўляе большую паняційную змястоўнасць за кошт прыватнага значэння 'картофельный суп', якое ў рускай мове не адзначана. Мнагазначныя словы, маючы складаную семантычную структуру і аднолькавую прадметную аднесенасць, у розных мовах могуць адрознівацца колькасна (саставам значэнняў) і якасна (характарам значэнняў). Колькаснае адрозненне семантычнай структуры і стварае ўмовы ўзнікнення безэквівалентнасці. Мнагазначныя словы дзічка, nасад, хрушч, чуцца, скалка, почапка, асушак, займаць, жытніца, ужытыя ў адным са сваіх значэнняў, выступаюць як безэквівалентныя. Часам семантычная структура мнагазначнаrа беларускага слова такая шматгранная і адметная, што з'ява безэквівалентнасці характарызуе не адно, а два яго значэнні: гамарня, nадуnасці, хіб, мур, залыгаць, змізарнець і інш. Безэквівалентныя словы — арыгінальная, цікавая і недаследаваная з'ява беларускай мовы, у іх закладзены значныя камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці. Варта спрыяць таму, каб абсяг іх ужывання не звужаўся і беларуская мова не мела прыкрых страт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявa
14 👁