стэрэатыпныя ацэнкі. Так, пры супастаўленні адпаведнікаў нікчэмнік — 'никчемный человек' мы лёгка выяўляем адмоўную ацэначнасць беларускага наймення. Тое самае датычыцца слоў нядбалец, прадажнік, зломак, папіхач, шляхцюк. Для слоў сумленнік, руплівец, весялуха характэрна ацэначнасць ужо іншага — станоўчага характару. Яшчэ адна прычына праяўлення лексічнай безэквівалентнасці — непадобнасць словаўтваральных сістэм моў. «Тым больш натуральныя разыходжанні паміж мовамі тады, калі іх словаўтваральныя сродкі значна адрозніваюцца» [А.Е.Супрун. Лекции по лингвистике. Мн., 1980. С. 101]. У рускай мове адсутнічае дзеяслоўны словаўтваральны тып з агульным значэннем працягласці або мнагакратнасці дзеяння тыпу папрасіць, папамучыцца. Значэнне беларускай прыстаўкі папаў рускай мове перадаецца лексічна: nаnахадзіць — 'долго ходить', паnакрычаць — кричать долго, неоднократно'. Такі самабытны словаўтваральны тып не адзінкавы. Можна прыгадаць яшчэ: са значэннем празмернага праяўлення прыкметы — замалы, зашырокі, застары, завялікі, зацесны; са значэннем занятку, рамяства — разьбярства, грабарства, камінарства, кавальства, гарбарства, бандарства, староства, каморніцтва; са значэннем станаўлення прыкметы — nаскуnець, nазванчэць, nарухавець, nазласнець, nаглыбець, nалагаднець. Часам структурнасемантычны ўзор ўтварэння новых слоў аднолькава характэрны для абедзвюх моў, але адрозніваецца колькасна — за кошт адсутнасці адпаведных некаторым беларускім рускіх лексічных адзінак. Словаўтваральнае значэнне 'дачка таго, хто названы ўтваральнай асновай' бадай што
18 👁