прадметаў і з'яў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах. Напрыклад, для беларуса вызначальнай прыкметай паняцця «запалка» выступае функцыянальная: 'тое, што запальваюць', у рускай мове яна неістотная, аснову наймення ўтварыла прыкмета знешняга падабенства: «спичка» — 'маленькая спица'. Калі беларускае слова мае складаную структуру значэння, з многімі прыватнымі прыкметамі названанга прадмета, то ўзрастае верагоднасць таго, што ў рускай мове магчымы адзіны спосаб яго семантычнага вытлумачэння — апісальны, а само слова ў такім выпадку набывае статус безэквівалентнага. Вельмі часта пры наяўнасці агульных для беларускай і рускай моў родавых паняццяў як безэквівалентнае слова выступае беларуская відавая назва. Змест паняцця «арэх — орех» у беларускай мове канкрэтызуецца ў безэквівалентным слове лузанец — 'вылущившийся орех'. «Дзюба — клюв» мае прыватнае ўвасабленне ў слове глюга — 'клюв хищной птицы'. Агульнае «вугельчык — огонёк» паглынае больш канкрэтнае жарынка — 'горячий уголёк'. Відавое ўдакладненне зместу паняцця наглядаецца ў шматлікіх беларускіх безэквівалентных словах: куфель — 'бокал для пива', зашмарга — 'затяжная петля', ганок — 'небольшой плот', кірпа — 'курносый нос', поплаў — 'заливной луг', імшара — 'моховое болото' і інш. Значэнне безэквівалентных слоў можа ўскладняцца элементам ацэначнасці. Яна ўзнікае пры называнні такіх аб'ектаў рэчаіснасці, уласцівасці якіх уключаюцца ў сістэму каштоўнасных арыентацый людзей і выклікаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў, зяў
13 👁