У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя экзатызмы - назвы прадметаў і паняццяў, характэрных для духоўнай культуры і матэрыяльна побыту народа, а таксама абумоўленных асаблівасцямі прыроднага і геапалітычнага становішча краіны. Яны займаюць асобае месца сярод беларускай безэквівалентнай лексікі ў тым плане, што ў рускамоўным дачыненні сувязь "слова - прадмет" або "выраз прадмет" не ўзнікае па прычыне адсутнасці самога прадмета, названага па-беларуску. Гэта значыць, што прадметы і з'явы рэчаіснасці характарызуюць бытавыя, сацыяльныя, культурныя, экалагічныя і іншыя ўмовы жыцця толькі аднаго народа і адсутнічаюць у другога. Адзнаку нацыянальнага, мясцовага, гістарычнага або фальклорна-міфалагічнага каларыту нясуць на сабе такія беларускія назвы і звароты, як васпан, ягамосць, пячыста, верашчака, ваўкалак, дакоскі, заворыны, рэзгіны, староства, дзедаўшчына, дзядзькаванне і інш. Нават пранікненне беларускай рэаліі ў побыт рускага народа не спрыяе ўзнікненню рускамоўнага адпаведніка; пры неабходнасці яе абазначэння замацоўваюцца беларусізмы з паметай этнаграфічнай прыналежнасці. Калі сувязь "беларускае слова - прадмет" праецыруецца на ўзровень рускай мовы як сувязь "выраз - прадмет", то з'ява безэквівалентнасці, як правіла, звязана з наяўнасцю дадатковых дыференцыяльных адценняў у значэнні беларускага слова. Дэталізацыя, расчлянёнасць паняцця, названага словам, расслаенне яго семантычных адценняў у розных мовах можа адбывацца неаднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці канкрэтнай прыкметы якога-небудзь аб'екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, зява, зявы
14 👁