М., 1980. с 131.). Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найбольш праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага твару" мовы цяжка пераацаніць. Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носбітаў рускай мовы з'яўляюцца беларусізмы. Традыцыйны перакладчыцкі прынцып "слова праз слова" не здольны з аднолькавым поспехам дзейнічаць на ўсёй лексічнай прасторы. Нягледзячы на тое, што аднаслоўны эквівалент пры жаданні можна знайсці заўсёды (пераважна шляхам падбору блізкказначнага сіноніма, а не семантычна тоеснага адпаведніка), нацыянальна-спецыфічныя і нацыянальнакантататыўныя адценні, звязанныя з адметнымі ўмовамі жыцця народа, беззваротна страчваюцца. Можна сказаць, што эпоха станаўлення сістэмы значэнняў нацыянальнай мовы - гэта эпоха адлюстравання ў семантыцы слова асаблівасцей псіхалогіі народа, яго светаўспымання, акалічнасцей працоўнай дзейнасці, а таксама культурнаэтнаграфічных традыцый. У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных моў, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, аб'ём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы. Такія словы вызначаюцца навуковым паняццем безэквівалентныя", гэта значыць, "якія не маюць адпаведніка", і менавіта засваення лексічнага запасу і ў перакладчыцкай практыцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём, зяўляюцца
15 👁