ПРАБЕЗЭКВІВАЛЕНТНУЮЛЕКСІКУНават самы поўны слоўнік не здольны ахапіць усю лексіку развітой нацыянальнай мовы. Перад укладальнікамі заўсёды паўстае праблема абмежавання і адбору сабранага лексічнага матэрыялу. Крытэрыем адбору выступае характар апісання слова ў слоўніку. Набыткі беларускай лексікаграфіі дазваляюць вывучаць беларускую лексіку ў самых розных аспектах - этымалагічным, генетычным, семасіялагічным, гістарычным, стылістычным і інш. Прынцып пабудовы прапануемага слоўніка дае магчымасць ахарактыразаваць беларускую лексіку ў яшчэ адным ракурсе - з пункту погляду адметнасці, непаўторнасці яе семантычнага зместу. У навуковай літаратуры падкрэслівалася вялікае культурнае і палітычнае значэнне агульнага лексічнага фонду ў розных мовах. Але лінгвіст павінен бачыць пастаянную дыялектыку агульнага і адметнага. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і больш важнай у аспекце лінвістычным. Іменна з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар'іравання аб'ёму значэння суадносных слоў у розных мовах. Вялікую цікавасць выклікае таксама пласт слоў беларускай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім іншамоўны аднаслоўны адпаведнік. "Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі і выяўленчымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай непаўторнасці" мовы" (Будагов Р.А. Филология и культура
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, варіравання
20 👁