крывавы барыш. Буйло. Каб зняволіць душу і памяць, ёсць спрадвечны фашысцкі метад: вораг кнігі і хаты паліць, камянямі душыць паэтаў. Панізнік.
ЗНЯПРАЎДЗІЦЬ, зак. Опровергнуть правдивость каких-либо утверждений, домыслов и под. Крушынскі стараўся рознымі спосабамі зняпраўдзіць гэтыя чуткі. Бядуля. Адбылося ў жыцці нешта такое, што ўсё з'іначыла і зняпраўдзіла. Чорны.
ЗРУЙНАВАЦЬ, зак. Превратить в руины, разрушить до основания. Ох, патрапіць народ часам за сябе ўступіцца, — зруйнаваць палацы вашы, вашай кроўю ўпіцца. Купала. — Тады, як быў хлопцам, бачыў ты, каб хто так на нашу зямлю наваліўся ды гарады і сёлы нашы зруйнаваў? — перабіла дзеда Маня Чабор. Васілевіч. Ні будак, ні нават шлагбаума нідзе не відно было. Мо іх зусім зруйнавалі! Сачанка.
ЗРЭБНІКІ, адз. няма. Штаны, пошитые из поскони. ...Па гразкай баране ішоў араты у зрэбніках, з вінтоўксй на плячы. Грахоўскі.
ЗЫРЧЭЦЬ, незак. Становиться ярче. У буржуйцы гуло ўсё больш пастойліва, агонь зырчэў. Лупсякоў. Уранку гэтак ветла-ветла, уранку гэтак светла-светла зырчэў туман, трымцеў прамень. Стральцоў. Часам на двор выходзілі людзі з запыленымі тварамі, чорнымі вусамі і бародамі, і ў цемры пачынаў зырчэць агеньчык цыгаркі. Тычына.
ЗЭДЛІК, -а, м., разм. Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем, шыллем і начыннем розным... Лынькоў. Спяшаюць гледачы у клуб — хто
107 👁