Старонка 73
◀ / 207 ▶
лапаць, слачатку зацягнуў забарсень на пятцы, замацаваў зашмарг спераду, затым стаў абвіваць голень аборай. Навуменка. ЗАШМАТ, прысл. Слишком много; больше, чем нужно. А таго, што сказала Тоніна мама, тады было ўжо зашмат. Брыль. Праўда, Радзівона тады трохі здзівіла, што гэтых «праціўнікаў» сярод бешанковіцкіх сялян апынулася ажно зашмат. Чыгрынаў. Выказвалі мору зашмат падзяк: хто срэбнай манетай, а хто дык ў хвалі шыбаў мядзяк. Русецкі. ЗАЯСНЕЦЬ, зак. Начать яснеть, стать ясным. Заяснеў зары румянец бляскам. залатым, іскрамі ільсняцца палымняныя лісты. Пушча. ...Нада мною сваім першародным хараством і чысцінёю заяснела блакітнае неба... Адамчык. Ледзь толькі мы пакінулі Софію, выехалі ў поле, адразу ж пасвятлела, нібы распагодзілася — заяснела неба, паказалася сонца. Сачанка. ЗБАЖЫНА*, ы, ж., зб., разм. Обобщённое название злаковых хлебных культур. Хутка з сярэдзіны хлява паваліў густы горкі дым, і на ўсю Арабінаўку запахла гарэлай збажыной. Кулакоўскі. А помніш, Марфачка, як крычалі, што птушка толькі пераводзіць збажыну, ніякае з яе карысці. Гурскі. Вечарэла, і з палёў пахла збажыной, якая даспявала, налівалася, хілілася коласам долу. Жук. ЗБОЛЬШАГА, прысл., разм. Большей частью; в основных чертах. І тое, што надае мясцовасці асабліва рамантычны характар: замкі, што збольшага ляжаць у руінах. Караткевіч. Расказаў збольшага пра ўсё, што давялося яму перажыць перад арыштам і пасля арышту, пакуль прывезлі сюды. Машара.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 207 ▶