Захмарыла ўжо восень неба і распранае гай барвовы. Вялюгін. І нішто эахмарыць не магло далеч-сінь над крыламі вяснянкі. Зуёнак. ЗАЦІРКА*, -і, ж. Мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке. Едакі адзін пад адзін, толькі давай, ды вот зацірка ў чыгуне рэдкаватая. Лобан. Маці па прывычцы тупала ля печы, хоць там варыўся ўсяго чыгунок заціркі. Асіпенка. Каб з каструлі не «выбегла» зацірка ці клёцкі з малаком — пільнуй каструлю... Янкоўскі. ЗАЦІШАК, -шку, м., перан. Укромное место. Другі баіцца, мусіць, буры: даводзіць ён, што лепей крышку было б сядзець нам у зацішку. Крапіва. Хацелася недзе ўцячы, схавацца, каб перажыць ліхалецце дзе-небудзь у зацішку, а пасля вярнуцца, калі стане спакойна на зямлі. Дамашэвіч. Няхай туляцца ў зацішку тыя, у каго заечае сэрца, хто страціў сумленне, хто не даражыць сваёй бацькаўшчынай. Новікаў. ЗАЦЯЦЦА*, зак. Затаить свои мысли, чувства; затаить злость на кого-либо. Яны [войт з прыяцелямі] яшчэ не трацілі надзеі дазнацца прычын гэтых дзіўных Саўкавых паводзін. Але Саўка зацяўся, як камень. Колас. Дачуўшыся пра заўчасную смерць 6ацькі, Марыся зацялася. Бажко. Чамусьці гэта не супакойвала маёй злосці, я зацяўся на Олю. Далідовіч. ЗАЧЫРВАНІЦЬ, зак. Сделать красным. Болю асаблівага не было, а кроў цякла, зачырваніла ўсё галіфэ. Кулакоўскі. ЗАШМАРГА, -і, ж. і ЗАШМАРГ, -а, м. Затяжная петля. Самадзяржаўе цяпер так зацісне зашмаргу на нашай шыі, што толькі сумей дыхнуцъ. Гартны. Лейцы 6ылі завязаны зашмаргам на Мікітавай назе. Чыгрынаў. Уставіўшы нагу ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁