на агонь, потым больш шчодра, чьм ва ўсе папярэднія дні, заскварыла. Савіцкі. ЗАСЛАНІЦЬ*, зак. Закрыть заслонку печи. Яна [Даміцэля] папрымала ўсё — і гаршчок на сваё даўнейшае месца паставіла, і печ засланіла, і хату ў тым месцы замяла, дзе наліта было... Калюга. Пакуль яна [Жэнька] сёе ды тое ды гэта — Ганульку да толку прывяла ды сама ўмылася, дык маці ўжо і печ засланіла. Крапіва. ЗАСМУЖАНЫ, -ая, -ае. Затянутый дымкой, мглой. Вітаю цябе, мой слаўны верасень! Ты той жа ясны, ледзь-ледзь засмужаны. Вярцінскі. На шэрым засмужаным небасхіле з'явілася сіратлівае няяркае сонца. Быкаў. ЗАСМУЖЫЦЬ, зак., разм. Затянуть дымкой, мглой. Над безданню часу мы поплечкі 6удзем. Час вочы сумотаю нам не засмужыць. Калачынскі. ЗАСМЫЛЕЦЬ, зак., разм. Начать саднить, жечь. Тут — гульня ў трэці — лішні... Ды, мусіць, усё непапраўна. Засмылеў пацалунак, што ў жьще знянацку быў вырван. Лужанін. ЗАСТОЛІЦЬ, зак. Подшить потолок. Нацягаем з лесу лат, застолім. Сцены тоўстыя, будзем зімаваць у цяпле, як у бога за пазухай. Пташнікаў. ЗАХЛЕЎЕ, -я, н., абл. Место за хлевом. Карніла падвярнуў перадок калёс і памалу павёў каня ля тыну ў захлеўе... Быкаў. [Ніна] абшукала ўсе блізшыя заплоцці ды захлеўі. Лобан. А толькі прымеркнецца, агародамі па захлеўю, нібы злодзей, зноў крадзецца ў каноплі. Сачанка. ЗАХМ АРЫЦЬ, зак. Покрыть облаками или тучами. А нябес не ўпрасіў... Адабралі, захмарылі мой асенні дзянёк. Лужанін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявiлаcя
25 👁