Баранавых. Дзе ёй дагнаць [Лёвачку) — як растаў. Абшукала ўсе блізшыя заплоцці ды захлеўі. Нідзе не было. Лобан.
ЗАПРАМЯНІЦЦА, зак. Начать лучиться. Вочы яго [Дубатоўка] сталі маленькімі і запрамяніліся смехам. Караткевіч.
ЗАРАВАЦЬ, незак., разм. Встречать зарю. Я хлопцам тады яшчэ быў. Зараваць на досвітку неяк сабраўся. Сачанка.
ЗАРАСІЦЦА, зак. Обмочиться росой. Падкладаўшы пад сябе сена, каб не зарасіцца ў атаве, яны [дзяўчаты] мараць аб будучым, выказваюць розныя думкі. Бажко. Пакуль чвякаў па мокрым лузе, [Васіль Безручонак] зарасіўся па пояс. Дайнека. І як ні падымаў ён [Андрэй] высока ногі, але ўвесь да пояса зарасіўся — бульбоўнік мокры... І.Капыловіч.
ЗАРУНЕЦЬ, зак. Покрыться зелёными (озимыми) всходами. Зарунела ралля, твар мяняе зямля — новы засеў вянкі перамогі заплёў. Колас. І памалу высахла зямля. Зарунелі чорныя абрывы. Танк. Зярняты прарастуць і — зарунее, аклікне далі пошчак салаўя. Пушча.
ЗАСЕНЬ і ЗАЦЕНЬ, -і, ж. Затенённое место. Міжвольна горнучыся да цяпла, хлопец вылез з сырой засені акопа і сеў на бруствер, звесіўшы з калень бязвольныя рукі. Быкаў. Была самая гарачыня, сухі і бязветраны жнівеньскі поўдзень, але ў засені хвой і елак, пад навіссю густога зялёнага голля спякота не так адчувалася... Сачанка. Заценъ на дарозе ад іх [кляноў] лапушыстай зеляніны. Калюга.
ЗАСКВАРЫЦЬ, зак. Заправить жареным салом. Рэната пайшла ў зямлянку, дзе варылася ў чыгунку лупінне бульбы,. стаўкла яго, дамяшала крыху свежай жытняй мукі, паставіла
17 👁