ЗАМОЖНІК, -а, м., разм. Зажиточный, состоятельный человек. Цяпер у нас ёсць свой сад, свой гарод, а Дзіда-дзед наш не быў заможнікам. Бядуля. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі такія праўдзіва нагадвалі голых каралёў. Мележ. Калі ж уставаў заможнік, які цягнуўся калісь за Кандыбам, Анэля,верыла і яму. Чарнышэвіч.
ЗАМЫЛЯЦЬ, зак. Зашевелить губами. Малое паварушьjлася і старанна замыляла ружовымі вусначкамі. Кулакоўскі.
ЗАМУЖКА, -і, ж., разм. Замужняя женщина. Не паспела Глаша асвойтацца са становішчам замужкі, як давялося вярнуцца ў інстытут. Лужанін. Фараон, аднак, дазнаўся, што з замужкаю звязаўся, і тут раптам занямог. — Пакараў мяне, знаць, бог! Крапіва.
ЗАМУРЗАЦЦА*, зак., безас., разм. Затянуться дымкой, покрыться облаками. Падвечар, бывала, замурзаецца — ну, думаеш сабе, — дождж нанач збярэцца. Лобан.
ЗАМЧЫШЧА, -а, н. Место, где стоял или стоит замок. 3 высокага замчышча — арліны пагляд на зялёна-залацістыя надрэчныя далі, на вялікае сяло з драўлянымі домікамі. Брыль. Ад таполі, што сваімі галінамі амалъ упіралася ў схіл замчышча, на зямлі ляжаў густы цень. Савіцкі. Зараслі травой і густым бадыллём старадаўнія замчышчы мясцовых магнатаў. Тычына.
ЗАНЯПАСЦІ, зак. 1. Прийти в упадок. Тут жылі тыя заможнікі, што выселіліся з Клінкоў. Праўда, значная частка іх зямлі 6ыла прырэзана да калгаса, і цяпер яны трохі заняпалі. Колас. Перад вайной манастыр заняпаў, але ліпеў неяк... Хадкевіч. 2. Потерять здоровье, стать слабым, болезненным
15 👁