пятроўскія ды і ўсе астатнія святы. Сачанка. Хутка будуць,закоскі. Крупенька.
ЗАЛЕТАСЬ, прысл. В позапрошлом году. Здарылася тое залетась, позняю восенню, калі раён апынуўся ў прарыве па льназдачы. Быкаў. Феня сказала мне: залетась перад тым, як брукаваць вуліцу, склікалі сход калгаснікаў і прынялі пастанову ўсім рослікаўцам паставіць перад дамамі штыкетныя парканчыкі. Сабаленка.
ЗАЛЫГАЦЬ, зак. 1. Набросив верёвку на рога, шею животного, захлестнуть её или завязать узлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан....Андрэй пакінуў халтуршчыкаў адных, падаўся да хлеўчука, знайшоў скручаны ў столкі повад, пачаў разбэрсваць — сабраўся залыгаць Лыску... І.Капыловіч. 2. Подчинить себе кого-либо, добиться власти над кем-либо. Гэтая грозьба не сказаць, каб палохала, спрабуй, залыгай гэтага здараўца. Лужанін. Ды ці мала каму ўздумаецца сесці табе на плечы? Не толькі цябе залыгаюць, але яuічэ і Антося ўпрагуць на падмогу... С.Александровіч.
ЗАЛЫСІЦЬ, зак. Снять кору на каком-либо участке ствола дерева. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (сякера востра, кара крохка). Колас. У яго [Андрэя] ёсць вялікі садоўніцкі нож і карандаш. Ён жа можа залысіць ствол дрэва і напісаць. Лобан.
ЗАМАЛА, прысл., разм. Слишком мало, меныпе, чем нужно. Смуцен явар. Змагаць, біцца сіл замала з перашкодай, Купала. Мне б дабегчы і гэты пажар пагасіць, толькі рана баліць і замала сіл. Панчанка. А Неману дол, хоць бяскрайні, ды цесен, замала і шуму ляснога і песень. Калачынскі
15 👁