ЗАЖАРТАВАЦЬ, зак. Начать шутить. Васіль — хлопец з суседняй вёскі, спатыкаючы яе [Ганульку], зажартуе, бывала, загаворыць. Ядвігін Ш. — Ты чый? — Знайду вось хату, можа буду твой! — зажартаваў [Янук]. Танк. ЗАЗУБЕНЬ, -бня, м., абл. Рыболовный крючок. Ды дзе там будзе брацца што на яго зазубень, калі Вінцэнты часта не толькі пра рыбу, але і пра чарвяка забываўся. Калюга. ЗАЙМАЦЬ*, незак. Собирать животных в стадо, чтобы куда-либо гнать. Некалькі дзён Вася не ходзіць да дзеда. Нават ягоную даўгалычую рабую свінню не займае пасвіць. Навуменка. Пасвіў [Кастусёк] свае дзве каровы і цялушку, займаў кожную раніцу — так пагадзіліся на пачатку вясны — суседавы аж пяць штук. Янкоўскі. Калі ж Альдона перабягала праз дарогу ў жыта, я займала статак і пераганяла на сенажаць, бліжэй да рэчкі. Н.Тарас. ЗАКВАТАРАВАЦЬ, зак., разм. Поселиться на квартире. Ён [парабак] закватараваў у агульнай парабчанскай афіцыне — сям'і ў яго не 6ыло. Чорны. Закватаравала Рая ў адзінокай жанчыны, удавы Анэлі. Каваленка. У Караліне закватараваў нямецкі гарнізон. Сабаленка. ЗАКЛАДАЦЦА*, незак. Биться об заклад, держать пари. Як толькі ўсё ўгаматлася ў хаце, Апанас, каб апраўдацца, кажа, што каб ён не закладаўся, то нічога гэтага не было б. Колас. ЗАКОСКІ, -ак, адз. няма. Начало косьбы. На ўсходзе сонца з Грынё ўпрывозяць дзве касілкі... Кажуць, з адной пойдзе трактар. Гэта падмога касцам, што прыехалі на закоскі. Пташнікаў. Вельмі своеасабліва, непаўторна праходзілі і гуканне вясны, провады русалкі, закоскі, зажынкі, розныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cямi
15 👁