ЗАВІХАЦЦА, незак. 1. Усердно, старательно выполнять какую-либо работу. 3 абсыпаным тырсаю тварам завіхаецца Майсей, які служыць разам з бацькам на чыгунцы. Навуменка. Тыя [жнеі] завіхаліся з сярпамі ля ўскраю леса, жалі калгаснае жыта. Чыгрынаў. 2. Выражатъ свою преданность кому-либо, показывать своё расположение к кому-либо. Анэта глядзела на старшыню, на тое, як завіхаецца ля яго дачка, успамінала ягоную маці, поле, каляску, у якой ляжала маленькае дзіця... Жук. Пакуль я завіхаўся ля яго цяцеры, дык ён маёй вароне ставіць мат... Валасевіч. — Скрыдлеўскія маладзіцы завіхаюцца ля яго [Шчэпака], — ціха засмяяўся Мітрафан, — і радуюцца, што секвестратара ліхаманка трасе... Бажко. ЗАВОРЫНЫ, -ын, адз. няма. Начало пахоты. Але на дворныя заворыны, хоць быў чацвер, пагнаў войт усіх чыста з Пнеўшчыны. Гарэцкі. ЗАГАЙСАЦЬ і ЗАГОЙСАЦЬ, зак. Начать рыскать, мчаться, носиться. Сонца схавалася за хмарку, крутануў вецер, падхапіў з дарогі і загайсаў па полі. Галубок. — Няма калі мне! — і прыбавіла [Ганя] газу, загайсала па калдобінах. Місько. Траве не баліць, як вясна загойсае з намі ў прыгодзе?.. Бон ЗАДРАТАВАНЫ, -ая, -ае. Затянутый проволокой. Бачыла, як прабіваў ён у печы задратаваную аддушыну. Баранавых. ЗАДЫШЛІВЫ, -ая, -ае. Страдающий одышкой. Толькі што малады чалавек і яго спадарожнікі — грузнаваты, задышлівы пажылы мужчына ў паляўнічым касцюме і вельмі юная дзяўчына, цёмная шатэнка з тонкім адухоўленым тварам і сумнымі вачыма — былі ў флігелі... Дайнека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁