першым, і хаваў жвіроўку, і ў дупло раіў мне хаваць і мае вершы. Танк. ЖВІРЫНКА, -і, ж. Крупинка гравия. Плешчацца по краях вада, жвірынкі маленькія вылізвае. Скрыган. Бацька спачатку не прыціскаў [сякеру], і я круціў легка, паглядаў нават і любаваўся, як мокне камень, цячэ па ім вада, здзіраюцца жвірынкі... Далідовіч. ЖВІРЫСТЫ, -ая, -ае. Богатый гравием, посыпанный гравием. У лесе моцна шастала пад цяжкімі ботамі яго не зляжалае яшчэ лісце, за лесам — гучна шоргаўся аб абцасы жвірысты пясок на дарозе. Чорны. Нядаўна наш цягнік вылузваўся з балота, а вось ужо выскачыў на жвірыстую наспу і пагуквае сярод даліны. Лужанін. Цяпер ён [Ягор] падняў з-пад ног шост, боўтнуў канцом у ваду, жалезным рачыкам дзеўбануў жвірыстае дно... Карамазаў. ЖОРНЫ, -аў, адз. няма. Ручная мельница. Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна... Быкаў. Усю доўгую восень [Хвядосік] цупае ў гуменцы цэпам, малоцячы сваю збажыну, а зімой грыміць жорнамі: меле зернё на муку. Навуменка. Скрыгаталі, аднастайна шоргалі жорны, і пад гэты шоргат прыходзілі да яе [нявесткі] невясёлыя думкі... Стральцоў. ЖУЖАЛЬ, -ю, м., абл. Жидкая грязь. Паперадзе цягнуўся даўжэзны абоз возчыкаў і ператварыў дарогу ў ліпкі жужаль. Грахоўскі. ЖЫГАЛА, -а, н., разм. Раскалённый металлический прут для прожигания отверстия в дереве, кости и др. АЯначку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁