магло схапіць вока ўздоўж вуліцы стаялі размаітыя платы. 1 парканы, і частаколы, і тыны, іжардзянікі, і плятні. Дуброўскі.
ЖАРОБКА, -і, ж. Молодая кобылица. Не паспела я агледзецца, як ён ужо на жаробцы конна сядзіць. Чорны....Дух няўпынны штурхае: лаві з распушчанай грывай дзікункужаробку, пакулъ не астыла шаленства ў крыві... Звонак. Бабейка з году ў год мацнеў, мацней урастаў у зямлю, у гаспадарку ён меў цяпер шэсць дзесяцін надзелу, спраўнага рабочага каня і жаробку для выездаў... Хадкевіч.
ЖАРЫНКА, -і, ж., абл. Горячий уголёк. Дзве смаляныя касы вокал стану абвіліся, ды блішчэлі з-пад брывей дзве гарачыя жарынкі... Звонак. Ткнуўшы ў зубы папяроску, хлопец... прысеў на кукішкі і пацягнуўся ў агонь за жарынкай. Ракітны....У вачах Лышчынскага загарэліся жарынкі кплівае цікавасці. Арлоў.
ЖАЎЦЯК, -у, м., абл. Жёлтый песок. Толькі тое і глядзі — пад раку круці і круці, каб не выворваць глей; у лагчыне паднімі на сярэднюю праворку, а на выспе пад дарогу — зноў круці, каб не цягнуць наверх жарству, не выкідваць жаўцяк. Пташнікаў.
ЖВАВЕЦЬ, незак. Становиться более подвижным, оживлённым. Калі размова пачыналася пра гэта, яго, было прыкметна, людзі жвавелі, гаварылі гарачэй, перабівалі адзін аднаго. Мележ. Доўга, аднак, [цёця Уладзя] стрымлівацца не магла, зноў жвавелі рухі, галаснела мова, а сабака сядзеў пры ёй, каб не было якога парушэння парадку. Лужанін.... Вочы пачыналі жвавець, нешта ўжо знайшлі на рацэ, зачапіліся... Карамазаў.
ЖВІРОЎКА, -і, ж. Вид охотничьего ружья из дамасской стали. І калі паліцыя ў сяло прыязджала — [стары] выкрадаўся
11 👁