ЖАБУРЫННЕ, -я, н., раэм. Лягушечья икра. Па вёсцы, як жабурынне па вадзе, папаўзлі слізкія, агідныя плёткі. Шамякін. Над зацягнутым бросняю і жабурыннем берагам сажалкі да самай вады схіліліся старыя дуплаватыя вербы. Грахоўскі. Цёмныя, зеленаватыя, бы жабурынне, ліпкія хмары апускаліся ўсё ніжэй. Коўтун. ЖАДЗЁН, -дна, дно; разм. Испытывающий нужду в самом необходимом, не обеспеченный чем-либо. Тады яны ўдвух, гэтакія здаровыя людзі, зро6яць сабе гэтакі лад у жыцці, што не будуць жадны кавалку хлеба. Чорны. У тыя дні былі жадны скарынцы чэрствай хлеба. Глебка. ЖАЛЕЗЗЕ, -я, н., зб., разм. Железный хлам, лом. Вознік тым часам яшчэ раз узлез на печ, адсунуў пустую скрынку з-пад яец, мяшок з нейкім жалеззем, бляшаную трубу, кійкі, усё, што там ляжала, абмацаў усе куткі, — няма! Гарэцкі. Ні па дварах, ні па прысадах яе [вуліцу] не пазнаеш, і прайсці нельга з-за рознага жалеззя, каменняў, бітай цэглы, астылых галавешак, зза ям, варонак і глыбокіх каляін. Кулакоўскі. Тут цёмна, жалеззе з усіх бакоў, зверху цісне да шпал, камення, хоча прыдушыць, але затое няма людзей, таўкатнечы. Карамазаў. ЖАЛЯЗКА, -і, н., абл. Утюг, который нагревают на огне. ...Дастае [дзед]... баначку ад ваксы, дзе ён хавае трут — падпалены на лаве і прытушаны халодным жалязкам, каб не сатлеў саўсім, паркалёвы лапік. Адамчык. ЖАРДЗЯНІК, -а, м., абл. Жердяной забор. Жывога толькі і было, што хвост жардзяніку ды воддалек маладзенькія, можа тры гады як пасаджаныя, вішанькі... Лобан. Антон сядзеў, прытуліўшыся да жардзяніка. Савіцкі. Ад саўгаснага цэнтра і як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

oгнe....даcmаe
9 👁