дзіцё — радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч. Е ЕКАТАЦЬ, незак., разм. Вопить, кричать, визжать от боли. Далёка-далёка екаталі сабакі. Дайнека. Верашчаў, крычаў, екатаў, прасіўся недзе Цяўлік. Стральцоў. Івашоў екатаў нешта і плакаў. Бьікаў. ЕНЧЫЦЬ*, незак. Жалобно стонать. А у 6еднай Кацярыны разрастаецца ўсё хвор: стогне, енчыць беспрастанку пад дзяружкаю старой. Колас. Вось пакута, дык пакута! Стогне, енчыць цётка Ўлюта, ужо канае вот-вот-вот — так схапіў яе жывот. Крапіва. Справа не ў тым, што ён [чалавек] плакаў ці не плакаў, што ён енчыў, кідаўся на гэтую магілу тварам. Чорны. Падалося, што нехта на востраве енчыць. Воранаў. Ж ЖАБРАВАЦЬ, незак. Собирать милостыню, просить подаяния. Што ж было рабіць малому? Рукі дзе яму зацяць? Не йсці ж з бацькам жабраваць здароваму, маладому! Колас....А што ж будзе з нашым дзіцем, калі мы памром? Ці яе прыйдзецца яму жабраваць ісці? Крапіва. Застаўшыся сіратою з малых год, ён [Павел Дубовік] спачатку жабраваў, потым пасвіў местачковую скаціну. Чарнышэвіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁