дудукаў... Пестрак. Вось яны пачаставаліся ды сядзяць сабе, дудукаюць пра сеё, пра тое. Крапіва.
ДУЖАЦЦА, незак., разм. Мериться силами, 3 прыродай выйшлі дужацца, і сіл у нас стае... Дзяргай. Пры ёй, крокаў за тры, упершыся лобікам у камель, дужаецца з маладой бярозкай казляня. Сачанка. Калі ставаў на заднія лапы, [мядзведзь] быў ужо вышэйшы за мяне, і мне забаранілі дужацца з ім, бо ён у запале можа не суразмерыць сілы. Караткевіч.
ДУПЛЯВАЦЦА, незак. Образовывать дупло (о деревьях). Яблыні і грушы ўжо дупляваліся, але яшчэ садавіна адцягвала ўніз іх голле. Чорны.
ДУХМ ЕНІЦЬ і ДУХМ ЯНЩЬ, незак. Источать аромат; повевать приятным запахом. Перад Качкамі, дзе шырэйшая вуліца, спачатку толькі дыміла, а потым і незвычайна духмяніла палявая кухня. Брыль. Ад лекаў духменіць пахам ліпавых кветак, чабору, малін і суніц. С.Александровіч.
ДУХОЎНІЦА, -ы, ж., разм. Духовное завещание. — ...Скрыпка верна ўсім служыла, каб і ты ёй верны быў, — гаварыў пастух Курыла, як духоўніцу рабіў. Колас.
ДЫЛЯ, -і, ж., абл. Половина или четверть расколотого вдоль бревна. 3 дыляў паслалі палок шырачэзны, каб хто тут, парыўшыся, не зваліўся. Танк. Толъкі насустрач параю коней дарожны майстар цягнуў збіты з тоўстых дыляў і акованы бляхай шырокі, на ўсю вузенькую шашу, плуг... Адамчык. ...Высланы сасновымі новымі дылямі з-пад леспрамгасаўскага гатара, ён [мост] жаўцеў, як падлога... Пташнікаў.
ДЭРАШ, -а, м. Конь чалой масти. Ён [Бушмар] доўга сядзеў так на сваім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як
Дадатковыя словы
адамчык....bыcланы
9 👁