ДРУЖБАК, -а, м., разм. Закадычный друг. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня. Куляшоў. Надзейныя людзі — дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Шамякін. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь Шчыт, ён і прымаў змену. Хадкевіч.
ДРУЖКА, -і, ж. Подруга невесты в свадебном обряде. Ухаце яшчэ тупалі дружкі і сваты, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч. Ладаваліся ў царкву трыма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім — Пракоп і Сарока. Мележ. Ганъка таксама едзе ў царкву. Яна таксама дружка, і яна сядзіць на адным возе з Васільком, Сцёпам, Ленай і Лізаю. Васілевіч.
ДРЭНЧЫЦЬ, незак., абл. Не давать покоя. Гэта пачало Зосю нерваваць, дрэнчыць. Гартны. А вядома, што чорта аж дрэнчыць, калі людзі сагласна жывуць між сабою. Колас.
ДУБЭЛЬТЫ, -аў, адз. няма. Вторые рамы. Звычайна кот умошчваўся ў адчыненай фортцы дубэльтаў, так хораша гавораць сталяры на падвойныя рамы... Лужанін. За лета і восень усё падрапаруем, страху перакрыем ухляве і дубэлъты зробім. С.Александровіч. Але сцены былі яшчэ не патынкаваны, на вокны не было дубэльтаў, і, як казала мачыха, зімой у хаце было — хоць ваўкоў ганяй. Сабаленка.
ДУДУКАЦЬ, незак., разм. Негромко говорить, переговариваться. А тым часам ззаду ў гурце пачалі перш памалу, апотым штораз мацней-мацней дудукаць. Калюга. Пракопчык спыняў жанчын, перабіваў іх гутарку і дудукаў, і
13 👁